Салон проката ДАПАМОГА

           6849892 

           2507831 

           6156884

gallery/velcom_logo3
gallery/мтс
gallery/лайф6

Прокат предметов для здоровья и реабилитации

gallery/дерево рук

                                                                                      

 

Выпраўляючыся ў падарожжа, ва ўладальнікаў хатніх жывёл часта ўзнікае пытанне: браць гадаванца з сабой ці пакінуць дома пад надзейным наглядам? Калі вы ўсё ж вырашылі не расставацца са сваім улюбёнцам, то трэба запасціся цярпеннем і як след падрыхтавацца да вандроўкі. 

Папярэдняя падрыхтоўка

Рыхтавацца да паездкі з гадаванцам неабходна заранёў і быць гатовым да выдаткаў, асабліва, калі плануеце вандроўку за мяжу.

У кожнай краіне існуюць свае правілы ўвозу жывёл, таму лепш яшчэ пры планаванні падарожжа ўдакладніць усю неабходную інфармацыю ў адпаведным консульстве ці падраздзяленні, што ажыццяўляе ветэрынарны кантроль.

Для падарожжа з гадаванцам па Беларусі дастаткова мець пры сабе ветэрынарны пашпарт на жывёлу з адзнакай аб вакцынацыі супраць шаленства і ветэрынарнае пасведчанне (форма № 1). Не трэба забывацца пра ашыйнік, наморднік ці клетку ў залежнасці ад памераў гадаванца.

Пры выездзе на тэрытoрыю Мытнага саюза трэба мець ветэрынарны пашпарт міжнароднага ўзору з адзнакай аб вакцынацыі супраць шаленства і ветэрынарны сертыфікат (форма № 1).

Для паездкі ў краіны Еўрасаюза абавязковымі з’яўляюцца пашпарт міжнароднага ўзору, ветэрынарны сертыфікат (форма № 6), прышчэпка супраць шаленства, чыпаванне і клінічны агляд жывёлы за суткі да ад’езду.

 

Ветэрынарны пашпарт міжнароднага ўзору — гэта афіцыйны ветэрынарны дакумент, у якім пазначана асноўная інфармацыя пра жывёлу (фота гадаванца, яго мянушка, дата нараджэння, парода, афарбоўка поўсці, асаблівыя прыкметы, кляймо, нумар электроннага чыпа і г.д.) і яго ўладальніка (прозвішча, імя, імя па бацьку і тэлефон). Такі дакумент афармляецца толькі ў ветклініках, якія маюць ліцэнзію на ажыццяўленне ветэрынарнай дзейнасці.

Кошт ветпашпарта: 3,50 (1 рубель — за афармленне, 2,50 — за пашпарт). 

Калі вы завялі гадаванца і плануеце з ім падарожнічаць, — мэтазгодна заводзіць ветпашпарт разам з чыпаваннем, што ў далейшым спросціць атрыманне дазволу на вываз жывёлы за мяжу.

Вакцынацыя

Каб падарожжа з вашым чатырохлапым сябрам было камфортным, трэба своечасова зрабіць неабходныя прышчэпкі.

Добрыя гаспадары пільна сочаць за здароўем сваіх гадаванцаў і ніколі не прапускаюць планавую вакцынацыю. І калі ў вашага сабакі ці ката ёсць ветпашпарт з усімі неабходнымі прышчэпкамі, то шмат часу на зборы не спатрэбіцца. Калі ж жывёла цягам года не была прышчэплена, то вакцынацыя праводзіцца не пазней, чым за 2 тыдні перад ад’ездам.

Апошняя прышчэпка ад шаленства павінна быць зроблена не раней, чым за год, і не пазней, чым за 2 месяцы перад выездам.

 Кошт прышчэпкі: 10 рублёў + кошт вакцыны.

Чыпаванне

Для выезду ў краіны Еўрасаюза патрабуецца абавязковае чыпаванне жывёл. Гэта працэдура ўвядзення пад скуру спецыяльнай капсулы, якая ўтрымлівае інфармацыю пра ўладальніка і стан здароўя жывёлы. Дарэчы, чыпаванне будзе карысным не толькі для вывазу гадаванца за мяжу, але і для пошуку ў выпадку яго прапажы.

Кошт: 30 рублёў (10 рублёў — працэдура, 20 рублёў — кошт чыпа).

(Усе кошты — з сайта адной з мінскіх ветклінік). 

Увага! Паводле патрабаванняў Еўрасаюза, ветэрынарны пашпарт жывёлы павінен быць выпісаны датай, пазнейшай за дату чыпавання. Адпаведна, усе вакцынацыі, зробленыя да чыпавання, будуць лічыцца несапраўднымі.

Таму мэтазгодна спачатку шчанюка ці кацяня чыпаваць, аформіць ветэрынарны пашпарт, а ўжо пасля рабіць усе неабходныя прышчэпкі.

Ветэрынарныя даведкі і дазволы

За тры дні да ад’езду неабходна разам з гадаванцам наведаць мясцовае аддзяленне ветэрынарнай службы, каб атрымаць даведку з інфармацыяй аб здароўі жывёлы, прышчэпках, адзнакай аб дэгельмітызацыі і г.д. Напрыклад, калі выязджаеце з гадаванцам у Польшчу, даведка павінна быць на англійскай і польскай мовах. За выдачу даведкі давядзецца заплаціць. 

(Тут вы знойдзеце цэны на паслугі, якія аказваюцца дзяржустановай «Мінская гарадская ветэрынарная станцыя»).

Увага! Для паездкі ў краіны Еўрасаюза клінічны агляд жывёлы робіцца за суткі да ад’езду. 

Гэтыя дакументы разавыя, г.зн. дзейнічаюць толькі на час транспарціроўкі. Перад вяртаннем рэкамендуецца ўзяць падобныя дакументы ў пункце ветэрынарнай дапамогі ў краіне знаходжання. 

І апошняе, гэта тычыцца толькі сабак: калі ваш гадаванец пародзісты, неабходна атрымаць дазвол на вываз — даведку, што вы не вывозіце за мяжу суперкаштоўнага звера. Калі ёсць радаслоўная, то даведка не патрэбная. А калі няма, — давядзецца весці сабаку ў клуб на агляд.

Каб зрабіць усё правільна і нічога не наблытаць, лепш яшчэ на этапе планавання замежнай паездкі пракансультавацца ў спецыялістаў.

Перавозка хатніх жывёл

Ну што ж, калі складанасці вас не пужаюць і нічога не замінае падарожжу, варта нагадаць, што перавозіць жывёл можна толькі з папярэдняй згоды перавозчыка. Гэта значыць, што пра палёт ці паездку са сваім улюбёнцам трэба паведаміць яшчэ пры браніраванні білета і адразу ж удакладніць аплату і ўсе патрабаванні авія- ці чыгуначнай кампаніі. Паводле закону, усімі відамі грамадскага транспарту можна перавозіць любых хатніх жывёл, за выключэннем вялікіх сабак.

Падарожжа з гадаванцам за мяжу аўтамабілем

Найбольш камфортнае падарожжа з чатырохлапым сябрам, вядома ж, на ўласным аўтамабілі. Падарожнічаючы на аўто, трэба ведаць, што на мяжы ўлюбёнца неабходна будзе задэклараваць і прайсці ветэрынарны кантроль. Таму ў пункце пропуску абіраем «чырвоны» канал.

На зваротным шляху (пры ўездзе ў Беларусь), перад праходжаннем мытнага кантролю, трэба звярнуцца ў пункт ветэрынарнага кантролю, дзе, пасля агляду жывёлы, на ўязным талоне ставіцца пячатка. Ехаць таксама трэба на «чырвоны» канал.

Шчаслівай дарогі!

Калі для вашага хатняга гадаванца дарога — справа звыклая, то ўсе клопаты, звязаныя з падарожжам — дробязі. Затое вам не давядзецца пакідаць свайго ўлюбёнца на чужых людзей і ўвесь час за яго хвалявацца. Таму зычым вам і вашаму чатырохлапаму сябру шчаслівай дарогі!

Жанна Антусевіч, фота аўтара
https://nn.by/

Што трэба, каб узяць у замежную паездку ката ці сабаку

gallery/кот на чем.

Салон проката "Дапамога" работает:

 

понедельник - пятница -

с 12-00  до 19-00

суббота  - с  12-00 до  17-00

воскресенье с 12-00 - 16-00

 

По всем вопросам

необходимо предварительно 

звонить:

Velcom   029- 6849892

MTC       029- 2507831

Life        025- 6156884

 

УНП 191373360